Программа подготовки к ЦТ, ЦЭ по белорусскому языку
Ниже представлен полный список тем программы подготовки к ЦТ и ЦЭ по белорусскому языку. Эти темы охватывают все ключевые аспекты языка, включая фонетику и арфоэпию, лексику и словообразование, морфологию и орфограцию. Изучение данных тем является необходимым для успешной сдачи централизованного тестирования и централизованного экзамена. Мы настоятельно рекомендуем внимательно ознакомиться с каждой темой из списка. Особое внимание уделите тем разделам, в которых вы чувствуете себя менее уверенно или имеете пробелы в знаниях. Такой целенаправленный подход к подготовке позволит вам значительно укрепить свои языковые навыки, повысив шансы на успешное прохождение экзаменов. Это поможет вам уверенно продемонстрировать свои знания и достичь высоких результатов на ЦТ и ЦЭ.
Раздзел І. Маўленне. Тэкст. Стылістыка
- Паняцці «мова» і «маўленне». Культура вуснага і пісьмовага маўлення. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
- Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Прыметы тэксту: сэнсавая цэласнасць, тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць тэксту. Загаловак. Спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.
- Тыпы маўлення (апісанне, апавяданне, разважанне), іх кампазіцыйныя схемы.
- Функцыянальныя стылі маўлення (навуковы, афіцыйны, публіцыстычны, мастацкі, гутарковы), стылеўтваральныя моўныя сродкі.
- Стылістычныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Раздзел 2. Фанетыка і арфаэпія. Арфаграфія
- Фанетыка і арфаэпія. Гукі беларускай мовы. Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: нормы беларускага літаратурнага вымаўлення (вымаўленне галосных, зычных і спалучэнняў зычных).
- Суадноснасць гукаў і літар. Прызначэнне і гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і.
- Склад і націск. Роля націску пры адрозненні слоў і некаторых формаў слоў. Акцэнталагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
- Арфаграфія. Арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
- Правапіс галосных о, э, а; е, ё, Я.
- Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.
- Зычныя гукі. Зычныя цвёрдыя, мяккія, зацвярдзелыя; глухія, звонкія, санорныя; свісцячыя і шыпячыя. Іх вымаўленне і правапіс.
- Вымаўленне і правапіс спалучэнняў зычных.
- Зычныя [д]- [93], [п] [ў], іх вымаўленне і правапісе.
- Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя, іх правапіс.
- Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс.
- Правапіс у і ў.
- Правапіс мяккага знака і апострафа.
- Правапіс вялікай і малой літар.
- Правапіс слоў разам, праз злучок і асобна.
Раздзел 3. Лексіка. Фразеалогія
- Слова, яго лексічнае значэнне.
- Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слова.
- Амонімы, іх адрозненне ад мнагазначных слоў.
- Сінонімы, антонімы, іх роля ў маўленні.
- Паронімы.
- Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні.
- Лексічныя, фразеалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Раздзел 4. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія
- Марфемы як структурна значымыя часткі слова.
- Аснова слова. Канчатак, нулявы канчатак.
- Корань. Аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго слова.
- Чаргаванне галосных і зычных у аснове слова.
- Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны.
- Правапіс і, ы, й пасля прыставак.
- Словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы.
- Асноўныя спосабы ўтварэння слоў: прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны, бяссуфіксны (нульсуфіксальны), постфіксальны; складанне слоў і асноў.
- Складаныя словы, іх утварэнне і правапіс.
- Складанаскарочаныя словы, іх утварэнне і правапіс.
- Словаўтваральныя і арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Раздзел 5. Марфалогія і арфаграфія
- Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў.
- Самастойныя і службовыя часціны мовы. Пераход слоў адных часцін мовы ў іншыя.
- Назоўнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
- Агульныя і ўласныя назоўнікі. Правапіс уласных назоўнікаў.
- Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаўлёныя.
- Назоўнікі канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя, іх лексічныя і граматычныя прыметы.
- Род назоўнікаў. Назоўнікі мужчынскага роду, якія ўжываюцца для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага полу. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- Лік назоўнікаў. Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- Склон назоўнікаў. Змяненне назоўнікаў па склонах.
- Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 1-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 2-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў.
Назоўнікі 3-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў у множным ліку. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі. - Спосабы ўтварэння назоўнікаў.
- Правапіс назоўнікаў з суфіксамі -ак-, -ык-, -ік-, -ачк-, -ечк-; мяккі знак перад суфіксамі -к-, -чык- і ў суфіксах -аньк-, -еньк-.
- Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапісе.
- Правапіс не (ня-), ні з назоўнікамі.
- Прыметнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
- Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх роля ў маўленні.
- Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне.
- Утварэнне, ужыванне і правапіс прыналежных прыметнікаў. Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.
- Спосабы ўтварэння прыметнікаў. Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс. Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-.
- Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў. Правапіс не (ня-) з прыметнікамі.
- Лічэбнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
- Разрады лічэбнікаў паводле будовы, значэння і граматычных прымет. Род і лік некаторых лічэбнікаў. Скланенне, ужыванне і правапіс колькасных і парадкавых лічэбнікаў.
- Спалучальнасць зборных лічэбнікаў у беларускай мове.
- Займеннік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
- Скланенне і правапіс займеннікаў.
- Утварэнне і ўжыванне займеннікаў.
- Дзеяслоў як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе сінтаксічная роля.
- Трыванне дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеясловаў закончанага і незакончанага трыванняў.
- Лады дзеяслова. Дзеясловы абвеснага, умоўнага і загаднага ладу, іх значэнне, утварэнне, ужыванне і правапіс.
- Часы дзеяслова, утварэнне і ўжыванне часавых формаў дзеяслова.
- Змяненне дзеясловаў І і ІП спражэнняў. Рознаспрагальныя дзеясловы.
- Спосабы ўтварэння дзеясловаў.
- Правапіс дзеясловаў з суфіксамі -ава- (-ява-), -ыва- (-іва-), -ва-, -оўва- (-ёўва-).
- Правапіс не (ня-) з дзеясловамі.
- Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
- Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыметнікавымі зваротамі.
- Скланенне поўных дзеепрыметнікаў, правапіс іх склонавых канчаткаў.
- Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.
- Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне.
- Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
- Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу -н-, «ен-, -ан-, -т-.
- Правапіс не (ня-) з дзеепрыметнікамі.
- Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
- Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўнымі зваротамі.
- Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання, іх утварэнне і правапіс.
- Ужыванне дзеепрыслоўяў.
- Правапіс не (ня-) з дзеепрыслоўямі.
- Прыслоўе як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
- Ступені параўнання якасных прыслоўяў, іх утварэнне і ўжыванне.
- Утварэнне прыслоўяў.
- Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.
- Правапіс не (ня-), ні з прыслоўямі.
- Прыназоўнік як службовая часціна мовы.
- Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх правапісе.
- Ужыванне прыназоўнікаў у словазлучэннях, якія перадаюць асаблівасці кіравання ў беларускай мове.
- Злучнік як службовая часціна мовы.
- Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне.
- Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапісе.
- Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне.
- Часціца як службовая часціна мовы.
- Правапіс часціц. Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс.
- Выклічнік як асобая часціна мовы. Правапіс выклічнікаў. Знакі прыпынку ў сказах з выклічнікамі.
- Марфалагічныя і арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Раздзел 6. Сінтаксіс і пунктуацыя
- Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні. Віды падпарадкавальнай сувязі слоў у словазлучэнні.
- Класіфікацыя словазлучэнняў па галоўным слове.
- Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай).
- Сказ як асноўная сінтаксічная адзінка.
- Тыпы сказаў па структуры, мэце выказвання і інтанацыі. Знакі прыпынку ў канцы сказаў.
- Просты сказ. Парадак слоў у сказе. Развітыя і неразвітыя сказы.
- Двухсастаўныя сказы. Дзейнік і выказнік, спосабы іх выражэння.
- Просты дзеяслоўны выказнік. Састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны выказнікі. Сувязь выказніка і дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
- Даданыя члены сказа: азначэнне, дапаўненне, акалічнасць. Спосабы выражэння даданых членаў сказа. Прыдатак як разнавіднасць азначэння.
- Аднасастаўныя сказы, іх будова.
- Няпоўныя сказы. Працяжнік у няпоўным сказе.
- Сказы з аднароднымі членамі. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі (з абагульняльнымі словамі і без іх).
- Сказы са звароткамі. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і развітыя звароткі. Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі.
- Сказы з пабочнымі канструкцыямі. Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі канструкцыямі.
- Сказы з устаўнымі канструкцыямі. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі канструкцыямі.
- Сказы з адасобленымі членамі.
- Сказы з адасобленымі азначэннямі (дапасаванымі, недапасаванымі) і прыдаткамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі.
- Сказы з адасобленымі дапаўненнямі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі дапаўненнямі.
- Сказы з адасобленымі акалічнасцямі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі.
- Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі.
- Сказы з параўнальнымі зваротамі. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.
- Складаны сказ. Сінтаксічныя прыметы складанага сказа. Сродкі сувязі частак складанага сказа. Тыпы складаных сказаў.
- Складаназлучаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сродкі сувязі частак у складаназлучаных сказах. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах.
- Складаназалежныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова.
- Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы як сродкі сувязі частак складаназалежнага сказа. Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнай, дапаўняльнай часткамі, акалічнаснай часткай месца, часу, умовы, прычыны, мэты, уступальнай, параўнальнай, спосабу дзеяння, меры і ступені. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі.
- Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназалежных сказах.
- Бяззлучнікавыя складаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова.
- Знакі прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах.
- Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.
- Простая і ўскосная мова як спосабы перадачы чужой мовы. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Правілы замены простай мовы на ўскосную.
- Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.